Ціханоўская папрасіла Google i Youtube прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы

Святлана Ціханоўская сустрэлася 18 лютага з прадстаўніцамі Google i Youtube, паведамляе афіцыйны тэлеграм канал лідаркі дэмакратычных сіл.

19.02.2023 / 18:25

Усе фота: tsikhanouskaya / Telegram

Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета, віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube:

— дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube;

— дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube;

— спыніць злоўжыванні інструментамі рэкламы расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі;

— забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыя, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.

Nashaniva.com