Чарговы банк адмаўляецца ад пераводаў грошай у Беларусь

З 1 сакавіка чэшскі банк Komerční banka перастане адпраўляць плацяжы ў Беларусь і Расію. Гаворка ідзе пра грашовыя адпраўлення ў любой валюце.

16.02.2023 / 10:12

Таксама банк заявіў, што можа прымаць не ўсе плацяжы з гэтых краін ці ж будзе ладзіць дадатковую праверку, што зойме больш часу, чым звычайна.

У Komerční banka тлумачаць такое рашэнне вайной Расіі ва Украіне і саўдзелам у ёй Беларусі. У гэтай сітуацыі ў фінустанове лічаць, што ўсе пераводы ў Расію ці Беларусь уяўляюць рызыку.

Nashaniva.com