У Слоніме мужчына пабіў дзве чужыя машыны, бо былая жонка знайшла сабе іншага

Жыхар Слоніма ў канцы студзеня пашкодзіў два аўтамабілі, расказалі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Прычынай стала разбітае сэрца, бо чалавек якраз даведаўся, што яго былая жонка знайшла сабе іншага мужчыну.

12.02.2023 / 16:27

Вяртаючыся ноччу з працы, слонімец гаварыў па тэлефоне з былой жонкай. У працэсе высветлілася, што ў яе ўжо новыя адносіны.

Гэтая навіна настолькі моцна ўзрушыла мужчыну, што ён свой адчай і гнеў скіраваў на чужыя аўтамабілі, прыпаркаваныя на стаянцы. Ён нанёс некалькі ўдараў па двух легкавіках і пашкодзіў у іх люстэркі задняга віду.

Супрацоўнікі Слонімскага РАУС адшукалі правапарушальніка і завялі ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Nashaniva.com