У раёне Вуглядара УСУ разграмілі расійскую калону з больш чым 30 танкамі, БМП і цягачамі ВІДЭА

Гэта адна з самых буйных разавых танкавых страт расійскай арміі ў вайне з Украінай.

10.02.2023 / 15:59

Паводле звестак расійскага ваенкараўскага канала, пад абстрэл трапіла 155-я брыгада марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, якая цяпер ваюе пад Вуглядарам разам з марпехамі 40-й брыгады і спецназам 14-й асобнай брыгады.

«Кадры гавораць самі за сябе. Як мінімум, 30 адзінак страчанай тэхнікі, бегаюць палаючыя танкісты, і ў жыццё ўвасобленыя кадры з фільма «Чысцілішча» аб вайне ў Чачні — як душаць сваіх байцоў БМП», — пішуць аўтары канала.

Nashaniva.com