У Жабінкаўскім раёне патанулі два маленькія браты

Трагедыя здарылася ў вёсцы Вялікія Якаўчыцы 9 лютага, паведамляе Следчы камітэт. 

10.02.2023 / 09:19

Два браты, 6 і 8 гадоў, гулялі на вуліцы. Увечары яны не вярнуліся дадому. Бабуля звярнулася ў міліцыю і паведаміла пра знікненне ўнукаў.

«Дзяцей знайшлі ў штучным вадаёме на суседнім участку без прыкмет жыцця. Па адной з версій, дзеці правяралі лёд, аднак пад вагой хлопцаў ён праламаўся, і, апынуўшыся ў вадзе, браты не змаглі выбрацца», — паведамляе СК.

Nashaniva.com