Былога студэнта ЕГУ асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска асудзілі палітзняволенага Юрыя Хрысталюбава паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведаміла «Вясна».

07.02.2023 / 22:47

Суддзя Юліяна Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Пасля затрымання Юрыя ў праўладным тэлеграм-канале з ім апублікавалі спецыяльна запісанае відэа. Паводле сілавікоў, хлопец нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту. Таксама яны сцвярджалі, што з Юрыем у 2020 годзе нібыта звязваліся спецслужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.

Nashaniva.com