На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

На YouTube з'явілася адрэстаўраваная версія славутага фільм а «Дзікае паляванне караля Стаха», знятага паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

07.02.2023 / 20:38

Кадр з фільма

Знакамітая экранізацыя аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зняў беларускі рэжысёр Валерый Рубінчык, выйшла ў пракат у 1979 годзе.

Рэстаўрацыю зрабілі на студыі «Беларусьфільм» па замове Мінкульта. Акрамя аблічбоўкі, у фільме адноўленая якасць выявы і гук.

Фільм выкладзены на афіцыйным YouTube-канале BelarusfilmDigital, дзе кінастудыя размяшчае свае фільмы савецкіх часоў пасля пасля лічбавай рэстаўрацыі выявы і гуку.

Nashaniva.com