Рэарганізуецца Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў указ №24 «Аб удасканаленні сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

07.02.2023 / 10:51

sudexpert.gov.by

Дакумент прадугледжвае рэарганізацыю шэрагу міжраённых аддзелаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) шляхам далучэння да іх малалікіх аддзелаў, што дазволіць павялічыць колькасць штатных пасад судовых экспертаў.

«Названыя арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы накіраваныя на больш рацыянальнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў, пашырэнне экспертных магчымасцяў рэгіянальных падраздзяленняў, забеспячэнне правядзення большай колькасці экспертыз па тэрытарыяльным прынцыпе», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Напрыклад, да Віцебскага міжраённага аддзела ДКСЭ далучаць Шумілінскі міжраённы аддзел ДКСЭ, да Ваўкавыскага — Мастоўскі, да Жлобінскага — Буда-Кашалёўскі.

Гэта павінна адбыцца на працягу найбліжэйшых трох месяцаў.

Nashaniva.com