Лукашэнка па вяртанні з Зімбабвэ і ААЭ сазваніўся з Пуціным

Размова адбылася ў нядзелю. Яе падрабязнасці паведаміў тэлеграм-канал «Пул першага».

05.02.2023 / 20:03

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, бакі абмеркавалі агульны парадак узаемадзеяння ў эканоміцы, палітыцы, пытанні бяспекі. 

Пуцін і Лукашэнка дамовіліся аб наступнай сустрэчы ў найбліжэйшы час. Яе мэта — кантроль за выкананнем урадамі даручэнняў па імпартазамяшчэнні і антысанкцыйным узаемадзеянні.

Nashaniva.com