Расійскія ракеты ўдарылі па цэнтры Харкава
Чатыры чалавекі пацярпелі падчас расійскага ўдару па цэнтры Харкава, які быў здзейснены сёння раніцай. Пра гэта распавёў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў у тэлеграм-канале. Інфармацыя пра пацярпелых людзей і разбурэнні ўдакладняецца, дадаў ён.
05.02.2023 / 12:42
Прадстаўніца Нацыянальнай паліцыі Харкаўскай вобласці Алена Бараннік расказала пра пяцярых пацярпелых.
Па звестках мэра горада Ігара Церахава, гаворка ідзе пра ўдар ракетамі С-300.
На месцы працуюць супрацоўнікі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, яны разбіраюць завалы.
Адна з ракет трапіла ў цэнтральны корпус Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава.