Кіраўнікоў NEXTA пачнуць судзіць 16 лютага

На сайце Вярхоўнага суда з'явілася паведамленне, што завочны працэс над стваральнікамі тэлеграм-канала NEXTA Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам пачнецца ў судзе Мінскага раёна 16 студзеня ў 11.00. 

02.02.2023 / 18:13

Абодва фігуранты рытуальна выкліканыя на працэс, ім прадпісваецца мець пры сабе дакументы, якія сведчаць пра асобу.

І Пуцілу, і Рудзіку закідаюцца абвінавачанні больш чым па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Акрамя Пуцілы і Рудзіка, па гэтай жа самай справе праходзіць Раман Пратасевіч, якога ў суд не выклікаюць, бо ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пуціла і Рудзік жывуць за мяжой.

Чытайце таксама:

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Пратасевіча, Пуцілы і Рудзіка

Следчы камітэт ужо завяршыў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да кіраўнікоў NEXTA

Nashaniva.com