Арыштавалі старэйшыну баптысцкай царквы «Новая Зямля» 

Пра арышт старэйшыны баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойкі паведамляе група «Хрысціянская візія». Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай арышту, верагодна, сталі апублікаваныя фотаздымкі з пратэстаў 2020 года.

01.02.2023 / 17:59

На іх была заведзена крымінальная справа паводле «народнага» артыкула 342. Сям’ю змясцілі пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Магчыма, што праз 10 сутак яны будуць пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.

Андрэй і Вера Мамойка таксама вядомыя музыкі, якія бралі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Nashaniva.com