Озі Осбарн адмяніў усе канцэрты. Ён больш не будзе ездзіць у туры

Озі Осбарн адмяніў усе запланаваныя канцэрты ў Еўропе і Вялікабрытаніі з-за праблем са здароўем. У 2019 годзе спявак пашкодзіў хрыбетнік, калі паваліўся ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе. У будучыні ён не плануе праводзіць туры.

01.02.2023 / 16:24

Фота: John McCoy, AP

«Маёй адзінай мэтай у гэты час было вярнуцца на сцэну. Мой голас — выдатны. Аднак пасля трох аперацый, лячэння ствалавымі клеткамі, бясконцых сеансаў фізіятэрапіі і апошняга наватарскага лячэння Cybernics маё цела ўсё яшчэ фізічна слабое», — заявіў Озі Осбарн.

Па словах 74-гадовага спевака, яго каманда цяпер працуе над тым, як ён зможа выступаць, не ездзячы з горада ў горад і з краіны ў краіну. У той жа час ён паведаміў, што «ніколі б не падумаў, што гастрольныя дні скончацца такім чынам».

Апошнія гады Озі Осбарн таксама змагаецца з хваробай Паркінсана II тыпу. Па словах яго жонкі Шэран Осбарн, гэта хвароба не смяротны прысуд, але яна ўплывае на пэўныя нервы ў целе.

Nashaniva.com