Ураджэнец Гомеля загінуў ва Украіне за расійскія інтарэсы

Стала вядома, што на вайне ва Украіне загінуў Іван Ігнаценка. Ваяваў ён на расійскім баку, паведамляе «Флагшток».

01.02.2023 / 12:42

Іван Ігнаценка нарадзіўся ў Гомелі ў 1991 годзе. Неўзабаве сям'я пераехала ў Гаджыева Мурманскай вобласці, дзе хлопец скончыў школу. Пасля заканчэння факультэта ракетна-артылерыйскага ўзбраення Балтыйскага вайскова-марскога інстытута ў Калінінградзе быў размеркаваны на Паўночны флот.

Паведамляецца, што з пачаткам вайны ва Украіне ў маі добраахвотна пайшоў на фронт, быў намеснікам камандзіра роты па ваенна-палітычнай працы.

Загінуў 16 жніўня. Адметна, што пахавалі Івана Ігнаценку ў вёсцы Церуха Гомельскай вобласці.

Указам Пуціна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці (пасмяротна).

Nashaniva.com