Прэзідэнт Дуда прапанаваў, каб мір між Украінай і Расіяй быў падпісаны ў Пераяславе

У 1654 годзе на Пераяслаўскай радзе казакі пагадзіліся на саюз з Расіяй, які Масква пазней выкарыстала для заняволення Украіны.

01.02.2023 / 10:35

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда параіў Уладзіміру Зяленскаму прыняць капітуляцыю Расіі ў Пераяславе.

«Я кажу: Уладзімір, гледзячы на нашу гісторыю, як разышліся калісьці гэтыя шляхі, я малю вас — калі вы пераможаце Расію, калі расіяне прыйдуць сюды на каленях падпісваць мір, тады вядзіце іх у Пераяслаў, хай яны падпішуць з вамі мір там, хай перакрэсліць усе тыя гады савецкага і расійскага ўплыву і гэты палон з часоў царызму да нядаўняга часу, ад якога вы цяпер зноў абараняецеся», — казаў ён.

У 1654 годзе на Пераяслаўскай радзе казакі пагадзіліся на саюз з Расіяй, які Масква пазней выкарыстала для заняволення Украіны.

Nashaniva.com