Сакратар РНБА Данілаў: Расія рыхтуецца да максімальнай эскалацыі

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа паспрабаваць правесці маштабную атаку з поўначы, поўдня і ўсходу, як гэта адбылося 24 лютага 2022 года, прымеркаваўшы яе да гадавіны вайны, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Sky News сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

01.02.2023 / 08:12

Фота: AP

Паводле яго слоў, Украіна рыхтуецца да сур'ёзнай эскалацыі з боку Расіі, якая можа пачацца ў найбліжэйшыя два-тры тыдні.

«Расія рыхтуецца да максімальнай эскалацыі, — сказаў Данілаў. — Яна збірае ўсе магчымыя сілы, праводзіць вучэнні і трэніроўкі».

Данілаў сказаў, што самыя цяжкія баі яшчэ наперадзе, а наступныя некалькі месяцаў будуць вырашальнымі ў вайне.

Пры гэтым цяпер украінскія вайскоўцы маюць значна большую падтрымку з боку заходніх партнёраў, у тым ліку Брытаніі, чым год таму, дадаў ён.

Nashaniva.com