Выйшлі на волю два палітвязні, у тым ліку знакаміты настаўнік

Ініцыятыва dissidentby паведамляе, што сёння на волю выйшлі палітвязні Аляксандр Мілашэўскі і Андрэй Пятроўскі.

31.01.2023 / 18:12

Андрэй Пятроўскі — настаўнік са Смаргоні. Ён быў асуджаны на 1,5 года зняволення за тое, што паказаў сваім вучням відэаролік з лагатыпам, які быў прызнаны «экстрэмісцкім». Андрэй адбываў пакаранне ў ПК-2 ў Бабруйску.

Аляксандр Мілашэўскі — жыхар Мінска, які быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі па «справе Зельцэра». Знаходзіўся ў СІЗА-1, калі скончыўся тэрмін пакарання.

Nashaniva.com