На мінскай Зыбіцкай паставілі двухметровага ледзянога анёла

На тусовачнай вуліцы Зыбіцкай у Мінску з'явіўся арт-аб'ект — двухметровая ледзяная статуя лекара-анёла з сэрцам у руках. Яго паставілі ў рамках новай промакампаніі клінікі Eva.

29.01.2023 / 23:23

Як расказалі ў прэс-службе Eva Clinic, для вырабу статуі спатрэбілася 1,2 тоны лёду, які прывезлі за 2300 км ад Мінска з расійскай Пярмі:

«Менавіта ў гэтым горадзе вырошчваюць калібраваны лёд, які адрозніваецца асаблівай чысцінёй і празрыстасцю. Каб дамагчыся такога эфекту, вадаём старанна даглядаюць цэлы год, чысцяць яго ад лішняй расліннасці».

Nashaniva.com