У Ерусаліме 13-гадовы падлетак адкрыў агонь на вуліцы

У Ерусаліме 13-гадовы падлетак адкрыў агонь на вуліцы паблізу цэнтра археалагічных раскопак «Горад Давіда».

28.01.2023 / 13:46

Зламыснік параніў двух мужчын — 45-гадовага бацьку і 22-гадовага сына. Яны цяпер знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

Паліцыя прыбыла на месца стральбы на працягу некалькіх хвілін. Нападнік быў паранены падчас затрымання. Ён таксама шпіталізаваны.

Nashaniva.com