Чарговая ахвяра чат-рулетчыка Комара

Пасля размовы з дальнабойнікам-правакатарам Юрыем Комарам быў затрыманы жыхар Рагачова Дзмітрый Лагуценка.

27.01.2023 / 09:54

Падчас размовы ён папрасіў у украінцаў зброю, а на пытанне Комара «Будзеш валіць ябацек?», адказаў «Так».

Дзмітрый быў затрыманы разам з сябрам — ім на галаву надзелі бел-чырвона-белыя сцягі, а пасля прымусілі мыць імі падлогу.

Nashaniva.com