У Мінску выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

У адным са сталічных выдавецтваў выйшаў прыгожы альбом крыжаванак, якія ўпісаныя ў аўтэнтычныя ўзоры, з пытаннямі з беларускай гісторыі і культуры, піша CityDog.

26.01.2023 / 00:17

Усе ткацкія ўзоры, змешчаныя ў кнізе, узятыя з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі з’яўляюцца непасрэднай часткай узораў, таму, упісаўшы правільныя адказы, можна нібыта самoму выткаць нанова палатно. І зрабіць гэта не толькі тэарэтычна, але і візуальна.

Геаметрыя тканага палатна нагадвае не толькі сістэму крыжаванкі, але і пікселі (найменшыя адзінкі выявы на маніторы), таму апошняй «посцілкай» будзе QR-код з зашыфраванай спасылкай на сайт выдавецтва, на віртуальную старонку з адказамі на пытанні крыжаванкі.

Замовіць альбом можна тут.

Чытайце таксама:

Куды пайсці ў выхадныя 27—29 студзеня ў Мінску, Варшаве, Вільні і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы

Гэта праўда, што адна ежа можа выклікаць дэпрэсію, а іншая — падняць настрой?

Nashaniva.com