На перадачу амерыканскіх танкаў ва Украіну могуць спатрэбіцца гады

Неназваны амерыканскі чыноўнік у гутарцы з ABC News сказаў, што на перадачу Abrams спатрэбіцца больш за год. У той жа час суразмоўца The New York Times сказаў, што на гэта спатрэбіцца яшчэ больш часу.

25.01.2023 / 14:40

Фота: Mindaugas Kublis / AP

Як адзначае The New York Times, працэс дастаўкі заходняй зброі і вайсковай тэхнікі ва Украіну застаецца адным з самых вялікіх сакрэтаў вайны. Апытаныя газетай эксперты апісалі гэты працэс як гульню ў кошкі-мышкі, у якой Украіна пакуль выйграе.

Па даных СМІ, ЗША разглядаюць магчымасць адправіць ва Украіну 30—50 танкаў Abrams. Як чакаецца, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб'явіць аб пастаўках 25 студзеня.

Як паведамляла The Wall Street Journal, так у ЗША спадзяваліся падштурхнуць Германію да паставак ва Украіну нямецкіх танкаў Leopard 2. У выніку ФРГ пагадзілася на гэта і дазволіла іншым краінам таксама перадаваць нямецкія танкі.

Nashaniva.com