На волю выйшаў палітзняволены гамяльчук

У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча.

24.01.2023 / 10:09

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Першапачаткова Сяргею ставілі ў віну і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Але з судовай пастановы вынікае, што пазней гэты артыкул знялі з абвінавачвання.

Як паведамляе «Гомельская вясна», 20 студзеня Сяргей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі яго ўтрымлівалі 1 год, 3 месяцы і 21 дзень.

Nashaniva.com