Рыбак праваліўся пад лёд і загінуў у Смалявіцкім раёне

Мужчына прыехаў парыбачыць на возера Хаценава, родным ён паведаміў, што з ім усё ў парадку. Пазней яны не змаглі датэлефанавацца да сваяка і забілі трывогу.

21.01.2023 / 10:22

Ратавальнікі шукалі рыбака каля гадзіны, ля палонкі знайшлі рэчы, а затым і самога мужчыну без прыкмет жыцця.

МНС тым часам папярэджвае: на тонкі лёд выходзіць забаронена!

Nashaniva.com