Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Аustralian Open

Беларуская тэнісістка атрымала трэцюю перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

21.01.2023 / 09:52

Фота: БелТА

Сёння пятая ракетка планеты крыху больш чым за гадзіну абгуляла бельгійскую тэнісістку Элізэ Мертэнс, якая займае 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:2, 6:3.

У паядынку за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Сабаленкі будзе швейцарка Белінда Бенчыч (10).

Азаранка ў 2012 і 2013 гадах выйгравала гэты турнір.

Nashaniva.com