Віктар Лукашэнка не зможа прыляцець у Якуцк. Яго рэйс адмянілі

Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі павінен быў узяць удзел у цырымоніі запальвання агню II зімовых гульняў «Дзеці Азіі», піша ysia.ru.

20.01.2023 / 16:13

Фота: noc.by

Але дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам не зможа прыляцець у Якуцк.

Як паведамілі ЯСИА ў міжнародным камітэце гульняў, «прычына звязана з адменай беларускага рэйса».

Nashaniva.com