У Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры

У пятніцу, 20 студзеня, у Кракаве распачнецца трохдзённы зімовы фестываль беларускай культуры.

19.01.2023 / 17:24

У межах фестывалю адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентуе свае найноўшыя кнігі і раскажа пра таямніцы творчасці.

Таксама будзе працаваць кніжны кірмаш, удзел у якім возьмуць розныя беларускія кнігарні і выдавецтвы: будуць і Kamunikat.org, і «Мова Вольных».

Абяцаюць выступы пісьменнікаў ды выдаўцоў нон-стоп, а таксама два канцэрты Вольнага Хору.

Падрабязней пра расклад фестывалю — тут.

Nashaniva.com