Служба бяспекі Украіны ідэнтыфікавала людзей, датычных да ракетнага ўдару па шматпавярховіку ў Дняпры

Па факце ваеннага злачынства следчыя СБУ распачалі крымінальную справу за парушэнне законаў і звычаяў вайны для збору доказаў тэрарыстычнай атакі Расіі.

16.01.2023 / 17:29

Як высветлілі ў ведамстве, да злачынства датычныя некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў, сярод якіх: камандзір 52-га цяжкага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка Алег Цімошын, камандзір авіяцыйнага атрада Аляксей Іваненка, начальнік штаба авіяцыйнай эскадрыллі Дзмітрый Галянкоў, штурманы Дзяніс Грыгор’еў і Дзінар Назыраў, а таксама інжынер Яўген Пацалуеў.

У выніку трапляння ў дом крылатай ракеты Х-22 14 студзеня загінулі як мінімум 40 чалавек, траўмы атрымалі 75.

Чытайце таксама:

У Дняпры ўжо 35 загінулых

Зяленскі звярнуўся да расіян пасля ракетнага ўдару па доме ў Дняпры

Дзяўчына з Дняпра, чыё фота на руінах дома абляцела свет, расказала, як уцалела

«Зброя тэрарыстаў». УСУ Украіны заявілі, што па шматпавярховіку ў Дняпры ўдарыла расійская ракета Х-22

Nashaniva.com