Палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА за інфармацыю пра поспехі ўкраінскага войска

Пра гэта распавёў былы палітвязень Віталь Жук, які нядаўна вызваліўся з бабруйскай калоніі № 2. Паводле яго, у ШІЗА зняволеных не адпраўлялі за колькасць лістоў, але маглі адправіць за іх змест — нават калі іх прапусціў цэнзар.

15.01.2023 / 14:55

Фота: «Вясна»

«Асабліва так было з інфармацыяй пра вайну. Калі ў лісце напісалі, а ты потым ходзіш па атрадзе і кажаш, якія ўкраінцы малайцы і выйграюць на вайне, або змаглі даць годны адпор рускім, то за такія навіны цябе адразу прыбяруць з жылой зоны», — расказаў ён у інтэрв'ю «Вясне».

Таксама беларускім вязням у калоніях па загадзе зверху паказваюць праграмы расійскіх прапагандыстаў і фільмы пра фашыстаў.

Nashaniva.com