«Я праклінаю вас да сёмага калена!» Эмацыйнае відэа з жыхаркай Дняпра, якая страціла ў разбураным доме сына

Сёння Украіна падверглася масіраванаму ракетнаму ўдару з боку Расіі. У Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховік. Адзін з пад’ездаў быў цалкам разбураны. У ім было 72 кватэры, у якіх магло пражываць 100—200 чалавек, у тым ліку каля 50 дзяцей, паведамілі ў Офісе прэзідэнта Украіны.

14.01.2023 / 21:34

Пяць чалавек загінулі. Колькасць параненых на гэты момант вырасла да 60 чалавек,12 з іх — дзеці.

Гэтыя лічбы не канчатковыя: разбор завалаў яшчэ працягваецца.

Эмацыйны зварот жанчыны да расійскіх агрэсараў трапіў на відэа журналістаў. 

Nashaniva.com