«Крумкачы» не будуць гуляць у першай лізе

«Крумкачы» адмовіліся праходзіць ліцэнзаванне ў першую лігу. Клубу не ўдалося знайсці бюджэт для ўдзелу ў другім дывізіёне ва ўстаноўлены тэрмін.

13.01.2023 / 13:58

У сезоне 2023 года «Крумкачы» плануюць удзельнічаць у мінскім дывізіёне другой лігі. Згодна з планам каманда выйдзе з адпачынку ў сярэдзіне лютага, паведамляе клуб у сацсетках.

Тытульным партнёрам НФК «Крумкачы» на сезон стане ПКТАА «Фамар».

У мінулым сезоне «Крумкачы» занялі другое месца ў першынстве ў сваім дывізіёне і, хоць саступілі ў фінале плэй-оф, але атрымалі пуцёўку ў першую лігу. Але сёлета ў першай лізе яны не згуляюць.

Nashaniva.com