Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства чатырох прарасійскіх дзеячаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пазбавіў грамадзянства Украіны чатырох чалавек. З'явілася фота адпаведнага ўказа.

10.01.2023 / 23:26

Прозвішчы пазбаўленых грамадзянства — Андрэй Дзяркач, Тарас Козак, Рэнат Кузьмін і Віктар Медвядчук. Усе яны — вядомыя ва Украіне прарасійскія палітычныя дзеячы, дэпутаты Вярхоўнай Рады.

Гэта не апошнія такія рашэнні, папярэдзіў прэзідэнт Украіны.

Nashaniva.com