Сабаленка выйграла турнір у Адэлаідзе

Беларуска Арына Сабаленка (5-ты нумар рэйтынгу WТА) перамагла ў фінале турніру WТА-500 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам 826 837 даляраў.

08.01.2023 / 10:32

У вырашальным матчы наша суайчынніца перайграла чэшку Лінду Носкаву (102 WTA) — 6:3, 7:6 (7:4).

А праз тыдзень стартуе Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

Nashaniva.com