Праваслаўныя святкуюць Раство

7 студзеня светлае свята Раства адзначаюць праваслаўныя Беларусі. «Хрыстос нарадзіўся!» — гэта традыцыйнае вітанне ў гэты дзень. Адказ: «Славім яго!»

07.01.2023 / 08:58

Фота flickr.com

25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў. А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўных цэркваў, сербы, грузіны, украінскія грэка-католікі. 

Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму.

Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле.

Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю. 

Не вясёлыя сёлета Каляды. 

Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату. 

Nashaniva.com