Тэлеканал «Дождь» сабраў 120 тысяч еўра на закупку генератараў для Украіны

Данаты былі сабраныя падчас навагодняга эфіру 31 снежня. Тэлеканал перадаў іх дабрачыннаму фонду Breath, які збірае ахвяраванні і гуманітарную дапамогу для падтрымкі мірных жыхароў Украіны.

04.01.2023 / 18:19

Фота ілюстрацыйнае

У прыватнасці, фонд закупляе электрагенератары, якія патрэбны Украіне з-за расійскіх абстрэлаў энергетычнай інфраструктуры, адзначае канал.

У снежні «Дождь» быў пазбаўлены ліцэнзіі на вяшчанне ў Латвіі, куды ён пераехаў пасля пачатку вайны. Нагодай для гэтага сталі парушэнні латвійскага заканадаўства і эфір, у якім вядучы Аляксей Карасцялёў сказаў, што канал «змог дапамагчы многім расійскім вайскоўцам».

Nashaniva.com