У аўторак чакаецца моцны вецер. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Белгідрамет папярэдзіў аб неспрыяльнай з'яве надвор'я і абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

02.01.2023 / 18:45

Раніцай і днём у шматлікіх раёнах Беларусі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с.

Пры гэтым ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па поўначы пройдуць дажджы.

На поўдні краіны чакаецца да 10 градусаў цяпла.

Nashaniva.com