МНС папярэдзіла пра вятрыска і галалёдзіцу ўначы

МНС папярэджвае пра ўзмацненне ветру месцамі па Беларусі парывамі да 15—18 м/с.

01.01.2023 / 12:43

Месцамі захаваецца галалёдзіца.

1 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, днём па поўначы краіны прагназуюцца дажджы. Тэмпература паветра складзе ад +6 да +12°C, па паўднёвым захадзе да +15 °C.

Заўтра і паслязаўтра на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах слабы туман, месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ад —1°С ноччу да +11°С днём.

Nashaniva.com