Мінабароны пракаментавала інцыдэнт з падзеннем ракеты

«Сёння, каля 10 гадзін, сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была знішчана паветраная цэль. Яе фрагменты былі знойдзеныя на сельскагаспадарчым полі паблізу вёскі Гарбаха Янаўскага раёна Брэсцкай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

29.12.2022 / 15:46

У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне было ўстаноўлена, што абломкі належаць зенітнай кіраванай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.

Вайсковае ведамства прад'явіць падрабязнасці інцыдэнту ў найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

На тэрыторыі Беларусі, пад Янавам, упала ракета

Nashaniva.com