«Рэч не ў грамадзянстве, а ў паводзінах кліента». Bank of Georgia даў афіцыйны каментар адносна закрыцця рахункаў беларусаў і расіян

23 снежня ў сеціве сталі з'яўляцца паведамленні аб блакаванні і прымусовым закрыцці рахункаў грамадзян Беларусі і Расіі ў адным з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Грузіі Bank of Georgia. Пакуль банк не даваў афіцыйных тлумачэнняў, карыстальнікі схіляліся да версіі блакавання гэтых рахункаў з-за аперацый з крыптавалютамі. Сёння з'явіўся і афіцыйны каментар банка.

28.12.2022 / 23:19

Арыгінальны будынак цэнтральнага офіса Bank of Georgia ў Тбілісі

У афіцыйным каментары Bank of Georgia растлумачыў, што рашэнне аб закрыцці рахункаў звязана з незвычайнымі паводзінамі кліентаў, а не з іх грамадзянствам.

«Мы хацелі б падкрэсліць, што рашэнне не заснавана на грамадзянстве, яно звязана з незвычайнай або рызыкоўнай дзейнасцю / паводзінамі кліента. У прыватнасці, калі ўліковы запіс выкарыстоўваецца для транзітных мэтаў або з'яўляецца неактыўным уліковым запісам».

У банку таксама тлумачаць, што Закон аб камерцыйных банках Грузіі дазваляе адмаўляць кліентам у адкрыцці рахункаў, іх абслугоўванні або закрываць рахункі без тлумачэння прычын. Гэта рашэнне прымаецца на падставе ўнутранай палітыкі банка і грунтуецца на такіх параметрах, як класіфікацыя краін з высокім узроўнем рызыкі, спадарожная рызыка і іншае.

Пры гэтым тое, што сярод тых, чые банкаўскія рахункі былі закрытыя банкам, аказалася надта шмат беларусаў, не пацвярджаецца.

Чытайце таксама:

Bank of Georgia закрывае рахункі беларусам і расіянам

Nashaniva.com