На трасе М1 дальнабойнік заснуў за стырном і згарэў зажыва

Трагедыя адбылася сёння раніцай на 80-м кіламетры трасы Брэст — Мінск — граніца РФ.

28.12.2022 / 09:33

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца DAF заснуў за стырном, у выніку чаго фура выехала на раздзяляльную паласу і ўрэзалася ў апору моста. 

Машына загарэлася, кіроўца загінуў на месцы.

Nashaniva.com