Батальён «Тэрор» абвясціў пра ўваходжанне ў склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса

Беларускі батальён «Тэрор», які ваюе ва Украіне, абвясціў, што ўваходзіць у склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса, пра стварэнне якога было заяўлена днямі. 

27.12.2022 / 21:41

Байцы батальёна «Тэрор» на вызваленай Херсоншчыне

«Мы афіцыйна аб'ядноўваемся з праверанымі на полі бою беларускімі ваярамі і пашыраем нашы шэрагі, дазваляючы беларускім добраахвотнікам стаць прафесійнымі ваярамі, што, відавочна, важна для будучыні беларускай нацыі», — гаворыцца ў заяве батальёна.

Батальён «Тэрор» збіраецца быць у БДК «адным з яго асноўных падраздзяленняў», каб «выконваць наш галоўны абавязак на сённяшні дзень — знішчэнне расійскага акупанта».

Чытайце таксама:

Ігар «Янкі» патлумачыў прычыну стварэння Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса

Ігар «Янкі», Андрэй «Несмяротны» і Радзівон «Гена» стварылі «Беларускі Добраахвотніцкі Корпус»

Nashaniva.com