Крамлю давялося каментаваць падораныя пярсцёнкі лідарам СНД пасля паралеляў з Мордарам

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не акцэнтаваць увагу на дзевяці пярсцёнках, падораных на нефармальным саміце ў Санкт-Пецярбургу лідарам СНД. «Гэта проста такі навагодні сувенір. Нічога там асаблівага няма», — сказаў прадстаўнік Крамля.

27.12.2022 / 18:51

Падораныя пярсцёнкі, упрыгожаныя надпісам «З Новым годам» і сімволікай СНД, выклікалі бурную рэакцыю ў сацсетках з-за паралеляў з кнігай Джона Роналда Руэла Толкіна «Уладар пярсцёнкаў».

У ёй дзевяць пярсцёнкаў ад Уладыкі Мордора, уладара цемры Саўрона, атрымалі кіраўнікі дзевяці каралеўстваў людзей. Пярсцёнкі давалі магутнасць, аднак у выніку ператварылі каралёў у здані — назгулаў, якія былі паняволеныя і служылі Саўрону.

Атрыманую бліскучую цацку адразу ж начапіў на палец Лукашэнка, а ягоная прэс-служба зрабіла з гэтага вялікую падзею. Ці надзяваў падарунак хтосьці з іншых кіраўнікоў — інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

Лукашэнка з’явіўся з дзіўным вялізным пярсцёнкам ФОТАФАКТ

Nashaniva.com