У Мінску закрываюць арт-прастору Hide

У Мінску закрываюць арт-прастору Hide. Каманда пляцоўкі паведаміла пра гэта ў сацсетках, але прычыну такога рашэння не ўдакладніла.

27.12.2022 / 17:04

Фота: hideminsk.club

«Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас», — напісала каманда пляцоўкі.

Арт-прастора Hide знаходзілася на Кастрычніцкай вуліцы. Там ладзіліся нефармальныя вечарыны і канцэрты.

Восенню ў Hide ўрываліся сілавікі, якія затрымалі аднаго з наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

«Гэта было вельмі страшна». З’явіліся падрабязнасці аблавы ў мінскай арт-прасторы Hide

Ноччу ў мінскай арт-прасторы Hide сілавікі затрымалі аднаго з гасцей вечарынкі 

Nashaniva.com