Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

У Гродзенскім раённым судзе асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

27.12.2022 / 12:29

Паводле пракуратуры Гродзенскага раёна, Руслану паставілі ў віну «шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці».

Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017-га па лістапад 2020-га размясціў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.

Nashaniva.com