Аналітыкі ISW: ПВК «Вагнер» нясе вялікія страты, арміі РФ у раёне Бахмута будзе складана

Арміі РФ, верагодна, будзе складана захаваць тэмп наступу ў раёне Бахмута Данецкай вобласці, гаворыцца ў новай зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

25.12.2022 / 08:58

На магчымасцях расійскіх сіл маглі адбіцца як апісаны Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі недахоп боепрыпасаў, так і меркаваныя буйныя страты прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» у апошнія тыдні, адзначаюць эксперты. Бесперапынны ціск Расіі на Бахмут, які патрабуе значнага аб'ёму рэсурсаў, можа падарваць здольнасць РФ дасягаць доўгатэрміновых мэтаў на данбаскім кірунку, мяркуюць аналітыкі.

Яны падкрэсліваюць, што вясной і летам расійскія войскі кінулі значныя рэсурсы на захоп Севераданецка і Лісічанска. Пазней арміі РФ удалося ўсталяваць кантроль над гэтымі гарадамі, аднак зацыкленасць на дасягненні тактычных мэтаў па іх захопе ў выніку падарвала здольнасць дасягнуць больш буйную аператыўную мэту — акружыць украінскія сілы ўздоўж трасы E40 і выйсці на заходнія адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці, дадаюць эксперты ISW.

Nashaniva.com