Канцэрт найстарэйшай фолк-рок групы Гомеля «Бан-Жвірба» адменены «па незалежных ад гурта прычынах»

24 снежня ў гомельскім клубе «Кватэрнік» павінен быў адбыцца выступ групы «Бан-Жвірба».

24.12.2022 / 10:51

Выданне «Штодзень» паведамляе, «што выступ «адменены па незалежных ад гурта прычынах». За гэтымі фармулёўкамі апошнім часам, як правіла, хаваецца цэнзура і практыка «чорных спісаў».

«Бан-Жвірба» — група беларускага этна-рока, заснаванага на народных песнях з уплывам сучаснай альтэрнатыўнай музыкі. Гурт створаны ў 1999 годзе, за гэты час музыкі выпусцілі чатыры студыйныя альбомы.

Nashaniva.com