У цэнтры Парыжа мужчына адкрыў стральбу. Ёсць загінулыя

У цэнтры Парыжа 69-гадовы мужчына адкрыў стральбу. Паводле інфармацыі BFM TV, загінулі 2 чалавекі, яшчэ 4 параненыя.

23.12.2022 / 15:15

Нападніка затрымалі, яго матывы пакуль невядомыя. Стральба адбылася ў 10-й акрузе сталіцы Францыі.

Пракуратура горада пачала расследаванне злачынства.

Адзін сведка распавёў французскаму агенцтву AFP, што ўсяго было сем ці восем стрэлаў, пасля чаго на вуліцы пачаўся хаос.

ALERTE INFO - #FaitsDivers : Une #fusillade à Paris dans le 10ème arrondissement fait au moins 4 blessés et 2 morts. Un suspect d'une soixantaine d'années a été interpelé. #shooting #fusilladeparis pic.twitter.com/vIHdTUHy4U

— FranceNews24 (@FranceNews24) December 23, 2022

Nashaniva.com