Прысуд былому следчаму Яўгену Юшкевічу будзе абвешчаны 26 снежня 

Cуд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам праходзіць у Мінскім гарадскім судзе з 15 лістапада. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

23.12.2022 / 13:18

Яўгена абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх яму пагражае да 15 лет калоніі.

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.

Прысуд палітвязню будзе абвешчаны 26 снежня ў 9:45.

Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта ByСhange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам праходзіць у закрытым рэжыме

Nashaniva.com