Даляр падаражэў яшчэ на чатыры капейкі

Амерыканская валюта даражэе дзявятыя таргі запар. З раніцы даляр падаражэў на 4,45 капейкі да 2,7370 беларускага рубля.

22.12.2022 / 10:20

Падаражэнне даляра адбываецца на фоне аслаблення расійскага рубля. Сёння ў Мінску ён патаннеў на 2,96 капейкі да 3,7985 за 100 адзінак.

Еўра вырас на 4,81 капейкі да 2,9135.

У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 беларускага рубля. А месяц таму — 2 рублі 40 капеек. Пасля чаго пачаўся рост. За месяц даляр падаражэў на 33 капейкі.

Nashaniva.com