Расійская футбалістка памерла ў 17 гадоў

Варатар жаночага футбольнага клуба ЦСКА Вікторыя Вінаградава памерла на 18-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт армейскага клуба.

21.12.2022 / 13:53

Вядома, што трагедыя адбылася 19 снежня, у гэты час спартсменка знаходзілася ў адпачынку. Іншыя падрабязнасці трагедыі невядомыя.

«Мы запомнім Віку не толькі як добрага гульца, але і як выдатнага чалавека: добрага, спагадлівага, неабыякавага, заўсёды гатовага прыйсці на дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні клуба.

У 2022 годзе Вінаградава была ўнесена ў заяўку жаночага моладзевага клуба ЦСКА, які завяршыў сезон на сёмым месцы.

Nashaniva.com